shkolageo.ru
добавить свой файл
1


Водгук на мастацкі твор


Водгук – маўленчы твор, заснаваны на выяўленні эмацыйна-ацэначных адносін да прачытанага, убачанага, пачутага1.

Водгук як жанр выказвання патрабуе ад аўтара дэманстрацыі ведаў па тэорыі вершаскладання і спецыфіцы літаратурнага працэсу, умення сцісла і па-навуковаму дакладна інтэрпрэтаваць змест, тэму, ідэю прапанаванага твора (празаічнага або вершаванага), выяўляць уласнае стаўленне да сістэмы моўных сродкаў, за якой стаіць асоба паэта і пры дапамозе якой перадаюцца аўтарскія пошукі, разважанні, перажыванні2.

Дзейнасць па напісанні водгуку патрабуе творчасці, выяўляе чытацкі вопыт вучня, дэманструе агульны ўзровень духоўнай і маўленчай культуры асобы, ступень яе далучанасці да мастацтва, разуменне пабудовы мастацкага тэксту.

У метадычнай літаратуры водгукі класіфікуюцца з улікам наступных крытэрыяў:


  • форма маўлення (вылучаюцца вусныя і пісьмовыя водгукі);

  • характар крыніцы, на аснове якой ствараецца водгук: на літаратурны (празаічны або вершаваны) твор, тэатральны спектакль, мастацкі фільм, навуковую працу і інш.;

  • жанравае афармленне працы (аповед, разважанне аб прачытаным у форме ліста да пісьменніка або сябра, старонкі літаратурнага дзённіка);

  • камунікатыўная задача водгуку з улікам адрасата.

Водгук як маўленчы жанр мае тыпалагічныя рысы, зместавыя і моўныя характарыстыкі.Спецыфіка гэтага маўленчага жанру заключаецца ў наступным:
  1. Водгук выяўляе асобаснае стаўленне да твора, яго ідэй, зместу, сістэмы моўных сродкаў, а таксама ўласнае бачанне аўтарскіх пошукаў, разважанняў, перажываяняў. Безумоўна, гэта патрабуе ад вучня, які піша водгук, ведання жанравых асаблівасцей твора для водгуку, часу яго напісання, у ідэале — ведання стылю пісьменніка, яго творчай манеры, улюбёных вобразаў і мастацкіх прыёмаў.


  2. Водгук як спецыфічны жанр мае на мэце не перадачу фактаў, падзей, фабулы твора, а яго інтэрпрэтацыю — асэнсаванне, разуменне зместу і мастацкай формы тэксту. Пры ігнараванні гэтага патрабавання водгук зводзіцца або да пераказу, або да сачынення «па матывах».

  3. У водгуку надзвычай важны ацэначны кампанент, які ўтрымлівае тры аспекты — лагічны (рацыянальны), эстэтычны і этычны. Сфармуляваная вучнем ацэнка – сведчанне таго, што ён адэкватна ўспрыняў і асэнсаваў твор. Прычым ацэнка павінна быць матываванай, зробленай на аснове ведання мастацкіх, моўных асаблівасцей твора.

4. Водгук як маўленчы жанр патрабуе сур'ёзнага разгляду моўных сродкаў, з дапамогай якіх перадаецца змест і падтэкст твора. Мова выступае формай, у якой увасабляецца мастацкі змест. Таму аналіз моўных сродкаў неабходны, каб зразумець, спасцігнуць сэнс твора. Важна, каб вучань-чытач «бачыў бы твор, раскладзены на элементы. Ён бачыў бы, як і якімі спосабамі ствараецца вобраз; якую ролю іграе пейзаж, як і чаму ён памагае; бачыў бы, якімі сродкамі аўтар дамагаецца адчування нянавісці або сімпатыі, павагі або пагарды; адчуў бы сілу эпітэта, метафары, параўнання, сілу або слабасць твора. У вучня выхоўвалася б культура чытання, мастацкі густ, пашана да мовы»1.

У школьнай практыцы водгук ацэньваепца па тых самых крытэрыях, што і іншыя творчыя работы — сачыненні і пераказы.


Літаратура па тэме


Васюковіч, Л. Водгук на мастацкі твор як маўленчы жанр // Роднае слова. 2004. № 5. С. 23-26.

Грынько, М. У. Аналіз мастацкага твора на ўроках літаратуры // Роднае слова. 2005. № 8. С. 60-64.

Куліковіч, У. «Як пайшло маё сэрца...»: водгук на паэтычны твор // Роднае слова. 2004. № 10 (с. 58-61). № 11 (с. 58-63)

Лаўрэль, Я. Водгук на паэтычны твор \ Роднае слова 2003. №10. С. 61-67.

Лаўрэль, Я. Зразумець мастацкі твор: Аналіз напісання водгукаў: нататкі з Рэспубліканскай алімпіяды // Роднае слова. 2002. № 10. С. 65.


Лепешаў, I. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. Мн. 1981

Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: Заданні, тэксты,
парады. Мн., 1982.

Маслова, В. Филологическнй анализ поэтичеекого текста. Мінск, 1999.

Развивайте дар слова: Факультатнвный курс «Теория и практика написання сочинений разных жанров» (VII—VIII классы). М., 1986.

Ревуцкий, 0. Основы коммуникативно-смыслового анализа художественного текста. Мозырь, 2002.

Руцкая, А. В. Жанры творчых прац па літаратуры: рэалізацыя
камунікатыўнага навучання // Родпае слова. 2005. № 1. С. 23-25.


1 Цытуецца паводле артыкула Л. Васюковіч «Водгук на мастацкі твор як маўленчы жанр» (Роднае слова. 2004. № 5. С. 23).

2 Куліковіч, У. «Як пайшло маё сэрца...»: водгук на паэтычпы твор // Роднае слова. 2004. № 10

1Васюковіч, Л, Водгук на мастацкі твор як маўленчы жанр. С. 25.


Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / аўтар-склад. С.І. Цыбульская.- 2-е выд., перапрац. - Мн.: Сэр-Вит, 2009. - 288 с. - (Майстэрня настаўніка)