shkolageo.ru 1

Карка №1 А.Вярцінскі “Рэквіем па кожным чацвёртым” 7 клас


  1. Верш А.Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” лічыцца адным з найбольш вядомых і знакамітых. Ён мае і незвычайную будову. Падумай, у чым тоіцца арыгінальнасць кампазіцыі твора.

  1. У наяўнасці эпіграфа.

  2. У падзеле лірычнага твора на часткі з уступам і эпілогам, як быццам гэта аповесць або раман.

  3. У незвычайна шырокім выкарыстанні паўтораў і рытмічных воклічаў.

  4. Ва ўжыванні арыгінальных мастацкіх прыёмаў (напрыклад, прыёму лічэння ці спражэння).

  1. Знайдзі паралелізм ва ўступе “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Растлумач яго ролю ў данясенні аўтарам ідэйна-эстэтычнага пафасу верша.

  2. Якія азначэнні верша “Рэквіем па кожным чацвёртым” ты лічыш найбольш удалымі?

  1. Выказванне паэтам свайго болю, смутку, жалю.

  2. Услаўленне подзвігу народа.

  3. Запавет нашчадкам помніць трагедыю народа.

  4. Жаданне “пераплавіць боль і смутак у любоў да жывых, у добрыя справы і пачуцці”.