shkolageo.ru 1

Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Мэты і задачы ўрока:


  • Паўтарыць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы.

  • Дапамагчы засвоіць асноўныя прыметы дзеяслова, канкрэтызаваць змест граматычнага тэрміна “дзеянне”, пашырыць уяўленне пра лексічныя групы дзеясловаў, паказаць іх сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, папоўніць слоўнік вучняў новымі лексіка-семантычнымі групамі слоў;

  • Выпрацоўваць уменне фармуляваць азначэнне дзеяслова, распазнаваць дзеясловы ў тэксце, адрозніваць іх ад іншых часцін мовы, вызначаць сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, класіфікаваць паводле пэўных лексіка-семантычных груп, вызначаць зменныя марфалагічныя прыметы (час, асобу, лік, род), сінтаксічную ролю ў сказе.

Абсталяванне: табліца


Ход урока

І.Арганізацыйны момант

ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў (забеспячэнне матывацыі вучэння)

ІІІ. Вывучэнне новых ведаў і спосабаў дзеянняў

А) Пісьмо пад дыктоўку на дошцы і ў сшытках

  • Прынеслі снегіры на сваіх трапяткіх крыльцах зіму.

  • Вакол ляжыць свежы і пушысты снег.

  • Ахуталіся ў белы пух дрэвы.

  • Чырвонымі вугольчыкамі заззяла белая яблынька.

Б)Пытанні і заданні

-Падкрэсліце дзеясловы.

-Як вы іх вызначылі.

-Што яны абазначаюць?

-Якімі членамі сказа з*яўляюцца дзеясловы?

В)Вывад

Настаўнік абагульняе вывады вучняў, што дзеяслоў – самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?. У сказе дзеяслоў з*яўляецца выказнікам.


Фізкультхвілінка






ІУ. Першасная праверка вывучанага


-На аснове параграфа дапішыце табліцу.


ДЗЕЯСЛОЎ – САМАСТОЙНАЯ………………….МОВЫ

АГУЛЬНАЕ

ЗНАЧЭННЕ

Абазначае………..

Дзеясловы называюць розныя дзеянні:

  • Дзеянні, звязаныя з фізічнай дзейнасцю:……

  • Дзеянні, звязаныя з разумовай і маўленчай дзейнасцю:………

  • Дзеянні, якія абазначаюць рух і стан у прасторы:…..

  • Дзеянні, якія перадаюць псіхічны або фізічны стан:…………

  • Дзеянні, якія называюць тое, што адбываецца ў прыродзе:……….

МАРФАЛАГІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ

Змяняецца па часах,…………..,……………, ……..

СІНТАКСІЧНАЯ

РОЛЯ

У сказе з*яўляецца…………….



У. Карэкцыя ведаў

РАБОЧАЯ КАРТА

УЗРОВЕНЬ

ЗАДАННЕ

Нізкі

1-4

-Прачытайце сказы, выпішыце дзеясловы.

  1. На прызбах пад хатамі сядзяць хлопцы-падлеткі.

  2. Лашчыць вока Нёман-прыгажун.

  3. Белыя постаці жней-сялянак ныраюць у залатым моры даспелага жыта.

  4. Ася кожны дзень трывожыцца за мужа-франтавіка.

  5. Над Бярозаю-ракой узнімаецца ранне.

  6. Хлопец-шафёр выглянуў з кабіны.

  7. Мы трапілі на Князь-возера.
  8. Магутна раскідвалі ў бакі крывое голле асілкі-дубы.


  9. Нішчымны колас-сіраціна ў зацішку лёгенька гайдаўся.




Сярэдні

5-8

-Дапоўніце тэкст дзеясловамі. Вызначце іх сінтаксічную функцыю, марфалагічныя прыметы.

Па ягады

Раніца. Сонейка. Аленка і Маша. Сцежка. Лес. Ручэй. Невялікая палянка. Галасістыя птушкі. Бярозы. Суніцы, дурніцы, маліны, ажыны…


Высокі

9-10

-Перакладзіце словы на беларускую мову.

Работает, делает, спрашивает, ругается, мечтает, красит, утюжит, ест, строит, ошибается, слышит, сохраняет, волнуется.



(*Працуе, робіць, пытае, сварыцца, марыць, фарбуе, прасуе, есць, будуе, памыляецца, чуе, захоўвае, хвалюецца.)


УІІ.Арфаграфічная хвіліна

-Растлумачце правапіс выдзеленых літар у словах выберу, вынесу, выведу, забяру, занясу, завяду.


УІІІ. Сістэматызацыя і абагульненне вывучанага на ўроку

- Згодна з планам вывучэння тэмы, давайце адкажам на пытанне: “Што я ведаю пра дзеяслоў”.

ІХ Каменціраванне і выстаўленне адзнак

Х. Рэфлексія (рамонак)


  • Што на ўроку было для мяне самым цікавым?

  • На ўроку я зразумеў (ла), што тэма мною засвоена

А) поўнасцю

Б) часткова

В) зусім не засвоена

ХІ. Дамашняе заданне