shkolageo.ru
добавить свой файл
1

ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ. НЕСЦЕРКА”.

НЕСЦЕРКА — ПРОСТЫ ЧАЛАВЕК 3 НАРОДА


Мэта ўрока: развіваць і ўдасканальваць уменне вучняў успрымаць драматычны твор, працягваць назіранні за раскрыццём характараў герояў; развіваць уменне вучняў з гумарам пераказваць прыгодніцкія эпізоды; узбагаціць іх уяўленне пра народныя звычаі і абрады; дапамагчы асэнсаваць дасціпнасць, рашучасць, вынаходдівасць галоўнага героя.


Ход урока


  1. Праверка дамашняга задання. Пераказ шостай карціны.

Вывад: Несцерка ў гэтай карціне раскрывае сваю фантазію, кемлівасць, знаходлівасць, прапаноўва­ючы шкаляру Самахвальскаму стаць каралём. Шкаляр гатовы адцурацца ад нявесты дзеля вялікай мэты.

  1. Гутарка па змесце сёмай карціны «Вяселле».

  1. Як раскрываецца Несцерка ў ролі свата? (Захапляюць паслядоўнасць і логіка яго дзеянняў: зявіўся ў самы патрэбны час, калі ўсе былі занепакоены адсутнасцю жаніха; абвясціў усім, што жаніх адмовіўся ад нявесты і прад'явіў пісьмо да Мальвіны як сведчанне таму: змог знайсці замену — лепшага жаніха — і даказаў усім, што Юрась самы любы і жаданы для Насці.)

  2. Значную частку тэксту сёмай карціны складаюць песні, якія адлюстроўваюць паслядоўнасць этапаў беларускага вясельнага абраду. Які настрой, змест і мастацкія асаблівасці песень? (Работу можна прапанаваць па групах: адна група выкажа меркаванне пра песні Насці; другая пра песні дружак; трэцяя — Несцеркавы пажаданні. Затым агульна з усім класам варта спыніцца на мастацкіх асаблівасцях песень (звароты, паралелізм, сімвалы, параўнанні, паўторы, эпітэты.)
  3. У чым асаблівасці вясельнага абраду беларусаў? (Паведамленне пра вясельны абрад у беларусаў вучні рыхтавалі дома, спасылаючыся на матэрыял кнігі У. М. Сысова »3 крыніц сорадвечных».)


  4. Якія эпізоды вясельнага абраду адлюстраваны ў камедыі?

  5. Як абышліся гаспадары з няўдалым жаніхом?

  6. Ці можна было здагадацца з самага пачатку, што канфлікт для Юрася і Насці закончыцца шчаслівай развязкай? Абгрунтуйце сваю думку.

  7. Якія сцэны, эпізоды вам падаліся асабліва смешнымі? Паспрабуйце з гумарам пераказаць іх. (У час адказу на гэта пытанне варта скіраваць вучняў на майстэрства расказваць іменна з гумарам, каб сябры захапіліся аповедам, каб гэта сапраўды было смешным.)




  1. Абагульненне.

Слова настаўніка.

Сцэнічнае ўвасабленне камедыі.


Інфармацыя для настаўніка.

Важна давесці да ведама вучняў, што праз
ажыццяўленяе тэатральных пастановак і паказ іх у Маскве ды іншых гарадах былой агульнай краіны камедыя «Несцерка» як бы выйшла за межы беларускай літаратуры і культуры, набыда шырокае распаўсюджанне. У 1946 годзе спектакль удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Лаўрэатамі сталі рэжысер Н. Б. Лойтар, артысты А. К. Ільінскі, Ц. М. Сяргейчык, кампазітар I. I. Любан, мастацкі кіраўнік тэатра на той час П. С. Малчанаў. На дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры ў лютым 1955 года камедыя ў пастаноўцы Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа зноў атрымала самую высокую ацэнку. П'еса і дагэтуль ідзе на сцэне тэатра імя Якуба Коласа, у тэатрах замежвых краін і ў самадзейных калектывах.

Дамашняе заданне:

Падрыхтаваць матэрыял па д'есе паводле галоўных яе карцін: пра беларускі кірмаш (карціна першая), пра народны тэатр (карціна другая “Скамарохі”), пра беларускае вяселле (карціна сёмая) — заданне па групах.