shkolageo.ru 1

Урок беларускай мовы ў 11 класе

ПРАВАПІС КАНЧАТКАЎ 2-ГА СКЛАНЕННЯ АДЗІНОЧНАГА ЛІКУ РОДНАГА СКЛОНУ


Мэта: узнавіць веды вучняў пра назоўнікі 2-га скланення; паглыбіць веды пра напісанне канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону, дапамагчы асэнсаваць сушнасць правапісу канчаткаў; выхоўваць цікавасць да народнай спадчыны; пашыраць веды пра звычаі і ўяўленні продкаў.


Тып урока: інтэграваны ўрок.


Асноўны метад: навучанне ў группах аднаго ўзроўню.


Эпіграф:

Не веру, што замова стане проста паэзіяй. Замова трымаецца на практычнай патрэбе душы, бо душа хоча цуду, і цуд гэты дае магія слова.

Лія Салавей


Ход урока:


І Арганізацыйны.


ІІ Уступнае слова настаўніка:

Кожны хоць раз сутыкаўся з магіей або чуў пра яе. Магіяй называюць слоўныя замовы, звязанныя з вераю ў здольнасць чалавека ўздзейнічаць на прыроду, людзей. Беларусы – сапраўдныя слоўныя майстры. Ніводнае дзеянне ў іх не адбывалася без магічнай слоўнай формы. Калі жанчына мыла, ёй казалі: “Бела вам” або “Лебедзі лятуць”. Вы, напэўна, чулі і такі выраз, калі адзін чалавек працуе, а другі праходзіць побач, то кажуць: “Памагай Бог”. Сённяшні ўрок пачну словамі : “Плёну ў працы! Няхай назоўнікі, якія мы навучыліся пісаць, ахоўваюць нам народ у экстрымальных сітуацыях, а навакольны свет стане міласцівым да нас” (плён – вынік старанняў, дасягненняў).

Вера ў сілу слова замацоўвалася тысячагоддзямі. І сярод нас ёсць вучні-чараўнікі, якія могуць дапамагчы ў складаных жыццёвых сітуацыях словам. Наколькі ярка выражана ў вас гэта здольнасць, выявіць дапаможа нам наш урок.


ІІІ

  1. Паведамленне вучняў пра замовы. Замовы – гэта славесныя формулы, якім надавалася лагічнае значэнне. Замовы – від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.


Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) - гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы - від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае.
Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей - "прафесіяналаў", так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.
Прынята дзяліць замовы на некалькі тэматычных груп:
1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);
2. Замовы супраць хвароб;
3. Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі - любоўныя замовы);
4. Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д.
Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з'яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа.

Але нягледзячы на тое, што замовы ў жывым бытаванні амаль не сустракаюцца, многія пвэты пішуць свае вершы ў жанры замовы.

  1. Вучань чытае верш Л.Пранчака “Замова ад бяды”.

  2. Сцяпан Нефідовіч “Замова”.

Першым разам,
добрым часам
я — словам да Бога
за дапамогай:
памажы, Божа,
колькі зможаш,
адолець нягоды
майму народу —
хай тлум з галоў сыдзе.
Хай людзям выйдзе
з сэрцаў — згрызота,
з душ — маркота,
з думак — турбота,
са слоў — пустота,
з вачэй — самота,

з рук — лянота,

а з хат — бядота.
Усім добрым людзям,
прашу, хай будзе
праца — з плёнам,
хлеб — штодзённа,
песня — да хлеба,
грошай — як трэба,
шчаслівых казак,
прыгожых красак.
Амін.


  1. Вельмі шмат вершаў у жанры замоў Ніла Гілевіча. І сатырычнага характару і сур’ёзныя. Вучань расказвае пра замовы Н.Гілевіча.

3амова ад падхалімства"

Самыя спрактыкаваныя бабулькі-шаптухі няйначай пазайздросцілі б арыгінальнасці, дасціпнасці, трапнай назіральнасці, слоўнай вынаходлівасці аўтара замоў, эстэтычнаму густу, з якім паэт са знаёмых нам слоў, выразаў, вобразаў тчэ ўзоры замоў ад раўнадушша і бюракратызму, рэнегацтва, нізкапаклонства, хабарніцтва, лавы падсудных, ад балбатні, падхалімства, прыпісак і самахвальства, ад рэдактарскага алоўка, ад хваробы рук у крытыка-аглабельшчыка, ад тупасці, каб не страціць пасаду, замовы мнатажонца ад праследавання. Нават па назве замоў можна меркаваць аб сацыяльнай відушчасці паэта, авіачасці праблем, якія ён узнімае. Нагадаем замову п'яніцы, звернутую да «гарэліцы-беліцы, свянцонай вадзіцы, усясільнай царыцы»:

...Каб ты ведала, як я смягну,
Як цябе кожнай жылкай прагну!
Без цябе ў мяне ў горле сушыць,
Без цябе мяне штосьці душыць,
Колькі жыць буду —
не нап'юся, на цябе на адну малюся:
Каб дзешавела — не даражэла,
Каб прадаўцы напавер давалі,
Каб знаёмыя грошы пазычалі,
Каб прахожыя рук не тапталі
ні каля плота,
ні ля дарогі,
ні пад сцяною,
ні пад піўною,
Каб сабакі морду не лізалі...


  1. Н.Гілевіч “Усё гадаем”.

Усё гадаем, у якім кірунку
Шукаць нам, беларусам, паратунку.

Нічога з нашай варажбы не будзе,
Пакуль мільёны душаў у аблудзе.

Пакуль цвярозай галавой не ўцямім,
Не ўчуем сэрцам, нервамі, касцямі,

Што толькі ў роднай беларускай мове

Сябе ўратуем мы, браты-панове.


2007, жнівень


  1. Ірына Снежань “Замова”.

Ад сябе адрываю стому,
Знішчаю апошні жаль,
Выкрэсліваю словы,
Выплёсківаю адчай.
Але не на люд прахожы,
Не на зямны абшар,
І не на дзетак кволых,
А на пякельны жар.
Згары да апошняй кроплі -
Прымі мой нямы праклён -
Ды знікні ў атруце горкай
На споведзі ўсіх грахоў…
Бо хочацца жыць шчасліва,
Бо хочацца проста жыць,
Ўсміхацца валошкам сінім
І моцна – моцна любіць!


IV У тэксце “Замовы” знайдзіце назоўнікі 2 скланення і паспрабуйце іх паставіць у форме роднага склону. (жалю, адчаю, люду, абшар, жару, праклёну) Ад чаго залежыць правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне.


V Работа з табліцай

Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне.


VI Фізкультхвілінка.


VII Замацаванне

Асабовыя: беларус, чалавек, зламыснік.

Канкрэтныя: бар’ер, чорт.

Абстрактныя: голас, свіст, сігнал, смех, свет.

Заданне 1

  • Якую ролю на думку нашых продкаў мелі голас і гук? (былі ахоўным бар’ерам)

  • Якое значэнне меў свіст? (выклікаў нячыстую сілу)

  • Якую функцыю выконваў смех? (ачышчаў свет ад зламыснікаў)

  • Як вы разумееце значэнне слова “зламыснік”? (той, хто жадае зла камц-небудзь, чыніць зло)


VIIIСамастойная работа з самаправеркай.


IX Падвядзенне вынікаў урока:

  • Чым зацікавіў вас урок?

  • Ці ўдалося вырашыць на ўроку ўсе пастаўленыя задачы? Ці дапамагла нам у гэтым замова?

  • Чым цікавы для сучаснага чалавека замовы?

(Відаць, дапамагаюць не столькі замовы, сколькі вера ў сілу добрага слова, спагадлівыя ўзаемаадносіны)
  • Ад чаго залежыць напісанне канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку ў родым склоне?


X Дамашняе заданне.