shkolageo.ru
добавить свой файл
1

Урок беларускай літаратуры ў 6 класе

Тэма:

“Алена Васілевіч. “Сябры”

Мэты:

пазнаёміць з апавяданнем ;

арганізаваць абмеркаванне вучнямі маральных якасцей асобы (сяброўскасці, адданасці і спагадлівасці);

садзейнічаць развіццю мыслення і звязнага маўлення;

ствараць умовы для выхавання ў дзяцей чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.

Эпіграф:

“Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць... Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека”

Кузьма Чорны

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

ІІІ. Новая тэма

1) уступнае слова настаўніка

- Сёння мы пагаворым пра важнае, неабходнае кожнаму чалавеку пачуццё – пачуццё дружбы. Многія з вас знаёмы з ім і ведаюць пра сяброўства і з жыцця, і з кніг. Мы пазнаёмімся з апавяданнем Алены Васілевіч “Сябры”, пастараемся вызначыць галоўную думку твора і адказаць на пытанне “Каго можна назваць сапраўдным сябрам?” (агучваецца эпіграф урока).

2) знаёмства з апавяданнем

3) аналіз апавядання

1. Азначэнне паняцця

- Хто такі сябар? (У тлумачальным слоўніку даецца такое азначэнне. Сябар – 1) той, хто звязаны з кім-небудзь сяброўствам; 2) прыхільнік, абаронца.)

- Што такое дружба? (Дружба – блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, павазе, супольнасці інтарэсаў.)

- Часам мы выкарыстоўваем і словы таварыш, прыяцель. Хто такі таварыш? (1. Таварыш – чалавек, блізкі каму-небудзь па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця. 2. Пры савецкай уладзе зварот да грамадзяніна.)

- Хто такі прыяцель? (Прыяцель – блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся сяброўскія адносіны.)

- Такім чынам, таварыш і прыяцель – гэта не заўсёды сябры.

- Каго можна назваць сапраўдным сябрам? (чалавек, да якога можна звярнуцца ў любы час; гэта чалавек, які раздзеліць з вамі не толькі нейкія турботы, але і парадуецца за вашы поспехі)

2. Дыскусія

Парам раздаюцца карткі з цытатамі. Кожная пара павінна выказаць сваё меркаванне: як яны разумеюць выказванні вялікіх людзей.

1. Толькі сапраўдны друг можа цярпець слабасці свайго друга. (Уільям Шэкспір, англійскі драматург)

2. Што робіцца і гаворыцца ў гневе, таго паміж сябрамі ў разлік ставіць не патрэбна. (Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік)

3. Хто дружбе здрадзіў хоць бы толькі раз, таму няма ўжо веры... (Насір Хізраў, таджыкскі паэт)

4. Няправільна будзе, калі я скажу: ён мой друг, а таму ён усё добра робіць; трэба казаць: ён усё добра робіць і таму ён мой друг. (Кандрат Крапіва, беларускі пісьменнік)

3. Праца з мастацкім тэкстам

а) рэтраспектыўна-аналітычная гутарка

- Чаму пра Лёню Саўчанку і Грышу Міхневіча казалі, што іх вадой не разальеш? (Сядзелі за адной партай. Жылі на адной кватэры. Звярталіся адзін да другога па дапамогу.)

- Што адбылося паміж хлапчукамі ў школе? Якім паказвае сябе Грыша? (Грыша атрымаў горшую, чым Лёня, адзнаку, хаця лічыўся лепшым вучнем. Паводзіў ён сябе ганарыста, пагардліва, вінаваціў Лёню.)

- Раскажыце, як Лёня трапіў у бяду. (Грыша не пачакаў Лёню па дарозе дадому, і Лёня заблукаў у цёмным заснежаным лесе.)

- У тэксце ёсць радкі (с.147): “Раней, бывала, калі хто-небудзь з хлопцаў стамляўся ці папраўляў абутак, другі абавязкова чакаў яго, бо ведаў: лепшая надзея і дапамога ў дарозе – таварыш”. Мы згадвалі, што Грыша і Лёня – сябры. Чаму ж аўтар у гэтай сітуацыі выкарыстоўвае слова “таварыш”? (Бо не трэба быць абавязкова вялікім сябрам для таго, каб дапамагчы чалавеку ў цяжкую хвіліну.)

- Як выявіў сябе Грыша? Чаму? (“Ён не бачыў, як садзіўся адпачываць Лёня... Ім кіравала крыўда.)

- Ці можам мы сказаць, што Грыша кінуў сябра ў бядзе? (Не. Ён не глядзеў на сябра, каб паказаць сваю крыўду, але яму стала страшна – азірнуўся: стаў непакоіцца за Лёню, хутка пабег па дапамогу дамоў.)

- Ці правільна зрабіў Грыша, калі пабег дадому, каб расказаць дарослым, што здарылася? (Так. Сам ён мог бы заблукаць у лесе і не дапамог бы сябру.)

- Раскажыце аб выратаванні Лёні.

б) Чытанне па асобах апошняга эпізоду апавядання.

- Што адчуваў Лёня ў час прыходу сябра? (Ён быў шчаслівы ўбачыць Грышу і ўсё яму дараваў.)

- Ці паўплывала на Грышу ўся гэта гісторыя? (Грыша адчуваў сябе вінаватым; ён зразумеў сваю памылку: усё сам расказаў у школе, каб яго выключылі са школы.)

- Давайце вызначым, што хацела сказаць сваім творам Алена Васілевіч. (Сяброўства – дапамога, крыўда, радасць за друга, шчасце, павага, дараванне, узаемаразуменне, сорам)

ІV. Падвязенне вынікаў

- На вашых партах ляжаць выказванні, якія мы абмяркоўвалі. Якое з выказванняў, на ваш погляд, найбольш характарызуе апавяданне А.Васілевіч? (1 і 2)

- Каго ж можна назваць сапраўдным сябрам? (Чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну; чалавек, які ўмее сябраваць)

V. Рэфлексія

- На лістках у вас напісаны паняцці. Размяркуйце іх па групах.

Дабрыня, узаемадапамога, спрэчка, зайздрасць.

Чалавечнасць, уменне цярпець слабасці друга, няшчасце, падман.

Узаемапавага, давер, дрэнны настрой, крыўда.

- Што не трэба браць у жыццёвую дарогу сапраўдным сябрам? (зайздрасць, падман, крыўда)

- Калі трэба быць уважлівым і сапраўдным сябрам? (спрэчка, няшчасце, дрэнны настрой)

- Што трэба браць з сабой сапраўдным сябрам? (дабрыня, узаемадапамога, чалавечнасць, уменне цярпець слабасці друга, узаемапавага, давер)

VІ. Дамашняе заданне

С.145 – 153, заданне №5; падабраць прыказкі і вершы пра сяброўства і сяброў.

1. Толькі сапраўдны друг можа цярпець слабасці свайго друга. (Уільям Шэкспір, англійскі драматург)

2. Што робіцца і гаворыцца ў гневе, таго паміж сябрамі у разлік ставіць не патрэбна. (Генрык Сянкевіч, польскі пісьменнік)