shkolageo.ru 1

Урок гісторыі ў 6 класе

Тэма:
Насельніцтва Беларусі ў V – IX ст.ст.

Мэта: Паўтарыць, абагульніць і прывесці ў адпаведную сістэму вывучаны матэрыял, падрыхтавацца да кантролю ведаў.

Задачы: - адукацыйныя – замацаваць веды вучняў, якія яны атрымалі пры вывучэнні тэмы.

- выхаваўчыя – развіваць цікавасць да гісарычнага мінулага нашай Бацькаўшчынны.

- развіваючыя – стварыць умовы для узаемнага навучання школьнікаў, развіццё лагічнага мыслення.

Тып урока: паўторна-абагульняючы

Абсталяванне: Атласы па гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў, рознаўзнаўзроўневыя заданні, тэст.


ХОД УРОКА:


Для паўтарэння і сістаматызацыі матэрыялу класс падзяляецца на чатыры групы. Кожнай групе прапаноўваюцца рознаўзроўневыя заданні і пытанні, якія падабраны ў адпаведнасці з 10-бальнай сістэмай адзнак.


Беларускія землі ў VI – IX ст.ст.


I узровень

Выберыце правільны адказ.

1. Беларускія землі былі каланізаваны ў VI – VIII ст.ст.:

а) славянамі; б) балтамі; в) германцамі

2.Балты былі продкамі сучасных:

а) латышоў; б) рускіх; в) украінцаў; г) літоўцаў

3) Якія славянскія плямёны засялялі тэрыторыю Беларусі

а) вяцічы; б) радзімічы; в) паляне; г) дрыгавічы; д) крывічы-палачане?


II узровень

1. Запоўніце табліцу.


Паняцце

Тлумачэнне




1. Збор мёду лясных пчол

2. Назва сельскай абшчыны ў славян

3. Выява бога, якому пакланяліся язычнікі

4. Сход дарослых мужчын, які склікаўся для вырашення важных спраў


5. Месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў




2. Запоўніце табліцу.

Славянская племя

Паходжанне назвы

Тэрыторыя, галоўны горад

Крывічы

Дрыгавічы

Радзімічы









III узровень

1. Дапоўніце схемы: Заняткі ўсходніх славян

Асноўныя Дадатковыя Промыслы

______________ ______________ ______________

______________ ______________ ______________

2
Старажытны час

Сярэднія вякі
. Пабудуйце лагічны ланцужок, выкарыстаўшы наступныя паняцці: а) ворыўнае земляробства; б) матычнае; в) лядна-агнявое.





IV узровень

1. Выпішыце па слупках тэрміны, якія даказваюць, што на тэрыторыі Беларусі пражывалі: балты, славяне, што ў іх агульнага :

індаеўрапейцы, паўзямлянкі; жыллё слупавой канструкцыі, плоскі посуд, выпуклы посуд, Ула, Эса, Лучоса, шыйныя грыўны, бранзалеты, скроневыя кольцы, язычніцтва.

Балты: Славяне: Агульнае:

2. Назавіце прычыны, якія саддзйнічалі славянізацыі балцкага насельніцтва.

V узровень

1. Запоўніце крыжаванку








2

1






















3




























4

























5





























6


































7
















1. Вера ў многіх багоў. 2. Галоўны бог славян. 3. Бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы. 4. Магілы нашых далёкіх продкаў. 5. Вобразная выява бога. 6. Развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва. 7. Апякун жывёлагадоўлі і багацця ў славян.

2. Уважліва разгледзьце табліцу і адкажыце, як гэтыя здані характырызуюць быт і гаспадарчыя заняткі нашых продкаў.

Здань

Асаблівасць

Духі хаты

Дамавуха

Падтрымлівае парадак у хаце, помсціць нядбалай і неахайнай гаспадыне

Пячурнік


Апякун дома, жыве за печкай і вые ў трубе, калі да яго ставяцца без павагі

Змей

Носіць гаспадарам грошы

Меша

Нячысты дух, жыве ў разбураных будынках і пужае прахожых

Валасень

Хатні дух, які пужае людзей ў сне

Духі сядзібы

Чур

Родавае бажаство, ахоўвае членаў роду ад нячыстай сілы

Хлеўнік

Псуе скаціну, гэта – чужы дамавік, які выжыў мясцовага з хлява

Вазіла

Конскі апякун

Кумяльган

Дух, які псуе і раніць коней

Рай

Дух, які клапоціцца аб зжатым збожжы, якое звязалі ў стадолы

Ёўнік

Дух, які клапоціцца, каб у сушыльні правільна палілася печ і сушыліся снапы і зерне

Гуменнік

Дух, які дапамогае малаціць збожжа

Лазнік

Злы дух, які жыве ў лазні і нагадвае вадзянога



Тэсты:

1. Якія плямёны прынялі удзел у фарміраванні беларускага этнасу: а) балты; б) славяне; в) германцы

2. Асноўныя заняткі славян: а) землеробства; б)рыбалоўства; в) паляванне; г) жывёлагадоўля


3. Пабудуйце лагічны ланцужок: плуг, матыка, саха, рала, палка-капалка.

4. Запоўніце схему:

Славяне


5. Дапоўніце сказ: Рэлігійныя вераванні ў балтаў і славян былі …


1. Усходнія славяне паклалі пачатак народам: а) рускім; б) украінцам; в) чэхам; г)беларусам

2. Дадатковыя заняткі славян: а) рыбалоўства; б) жывёлагадоўля; в) паляванне; г)бортніцтва

3. Пабудуйце лагічны ланцужок: а) ворыўнае земляробства; б) матычнае; в) падсечна-агнявое

4. Суаднясіце назвы плямён усходніх славян і тэрыторыю іх рассялення:

1. крывічы а) р. Сож

2. дрыгавічы б) р. Заходняя Дзвіна

3. радзімічы в) р. Прыпяць

5. Дапоўніце сказ: Славяне пакланяліся і ўшаноўвалі …

РЭФЛЕКСІЯ: Ці дасягнулі мы пастаўленай мэты?

ДАМАШНЕЕ ЗАДАННЕ: стр. 33 – 34, запісы ў сшытку.