shkolageo.ru 1

ЭТАПЫ ПЛАНАВАННЯ І ПАДРЫХТОЎКІ ЎРОКА

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


1.
Распрацоўка сістэмы ўрокаў па тэме ці раздзеле.

2. Фармулёўка тэмы ўрока. Вызначэнне адукацыйных, развіццёвых, выхаваўчых задач урока (праца з праграмай, школьным падручнікам, метадычнымі дапаможнікамі, дадатковай літаратурай).

3. Адбор матэрыялу, які забяспечыць аптымальны змест урока, дыдактычная апрацоўка матэрыялу.

4. Вызначэнне тыпу ўрока, распрацоўка структуры ўрока.

5. Планаванне дзейнасці настаўніка і вучняў на кожным этапе ўрока. Падбор метадаў і прыёмаў, наглядных сродкаў навучання:


  • вызначэнне метаду тлумачэння новага матэрыялу;

  • падбор формаў і прыёмаў замацавання ведаў і ўменняў;

  • прадумванне навучальных сітуацыў, якія стымулююць актыўную маўленчую практыку;

  • прадумванне формаў падвядзення вынікаў урока, фармулёўка вывадаў.

6. Планаванне запісаў на дошцы.

7. Вызначэнне аб’ёму і формаў самастойнай работы вучняў, улік розных узроўняў.

8. Вызначэнне зместу, аб’ёму і формаў дамашняга задання, прадумванне методыкі (інструктаж, дыферэнцыраваны падыход).

9. Вызначэнне формы кантролю за вучэбнай дзейнасцю школьніка.



Мартынкевіч С.В. УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Метадычныя рэкамендацыі