shkolageo.ru
добавить свой файл
1


Матыўная прастора беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя

  • Прэзентацыя магістарскай працы

  • Карп Алены Аляксандраўны

  • Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук,

  • прафесар Л.Д. Сінькова


Змест

  • Актуальнасць тэмы

  • Мэты і задачы даследавання

  • Аб'ект і прадмет даследавання

  • Анталагічныя матывы

  • Экзістэнцыйныя матывы

  • Патрыятычныя матывы

  • Сацыяльныя матывы

  • Урбаністычныя і пастаральныя матывы

  • Абсурдысцкія і футурыстычныя матывы

  • Мартальныя і гатычныя матывы

  • Высновы



Актуальнасць абранай тэмы

  • Неабходнасць аналізу і ацэнкі сучаснай беларускай паэзіі, у прыватнасці творчасці маладых беларускіх літаратараў (т.зв.“посттутэйшыя”,“пакаленне Ы”)

  • Недастатковая распрацаванасць праблемы матыўнай прасторы ў беларускім літаратуразнаўстве



Мэта:

  • Мэта:

  • прааналізаваць творчасць найбольш яркіх, адметных маладых літаратараў, выявіць вядучыя матывы паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя

  • Задачы:

  • вылучыць асноўныя групы матываў, лакальныя іх рэалізацыі

  • прасачыць трансфармацыю традыцыйных матываў


Аб’ект даследавання – паэзія прадстаўнікоў новага літаратурнага пакалення (В. Трэнас, В. Морт, Я. Лайкоў, А. Спрынчан, В. Жыбуль, М. Мартысевіч, В. Рыжкоў і інш.)

  • Аб’ект даследавання – паэзія прадстаўнікоў новага літаратурнага пакалення (В. Трэнас, В. Морт, Я. Лайкоў, А. Спрынчан, В. Жыбуль, М. Мартысевіч, В. Рыжкоў і інш.)

  • Прадмет даследавання – вядучыя матывы беларускай паэзіі пачатку ХХІ стагоддзя, рэцэпцыя і пераасэнсаванне традыцыйных матываў


Анталагічныя матывы



Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці

  • на лакальным узроўні – раздвоенасць уласнага светаадчування, аўтарскага ego

  • мне складана і цьмяна, мне проста і ясна…

  • Віка Трэнас

  • Я рыбіна. Я так крычу –

  • аж цёмна робіцца ўваччу.

  • Ды сумны вырак маю:

  • я рыба – я нямая.

  • Ірына Бельская



Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці

  • глабальны (быццё/нябыт) + лакальны (ego)

  • Шукаю сутву быцця

  • і сутву нябыту шукаю…

  • Каюся

  • і грашу…

  • Аксана Спрынчан

  • антыноміі быцця

  • Долу хіліўся,

  • хіліўся,

  • хіліўся

  • бОГ,

  • якому ніхто не маліўся.

  • Толькі паклон яму біў пакрысе

  • Бог, якому маліліся ўсе.

  • Віктар Жыбуль


Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі, дваістасці

  • дабро – зло

  • вядома, зло не адносіць сябе да зла,

  • але з думак пра мэты, сродкі, іх спалучэнні марныя

  • вынікае старое: злу пастаянна трэба знаходзіць казла

  • ахвярнага,

  • злом абвяшчаць яго і яму ствараць перашкоды,

  • зломваць, тлумачыць свет, як сляпому,

  • дабру ўсе гэтыя гульні з перацягваннем коўдры

  • весці без понту…

  • Віталь Рыжкоў

  • свае – чужыя

  • …сусвет быў простым дваровым сабакам

  • і кожны раз сустракаў нас ля дому пасля ўрокаў

  • і мы ўсё хацелі забраць яго да сябе

  • а потым яго забраў нехта іншы –

  • даў імя

  • і вучыў камандзе “чужы”

  • на нас.

  • Вальжына Морт


Анталагічныя матывы Матыў дыхатаміі матыў згарманізаванасці

  • “Сонца ці месяц?” –

  • Пытаешся раптам.

  • А я абіраю поўню,

  • Якая ведае,

  • Што такое быць месяцам,

  • Якая верыць,

  • Што яна ёсць сонцам.

  • Аксана Спрынчан



Анталагічныя матывы Матыў пошуку / шляху

  • у чыстым выглядзе

  • Нам хопіць органаў пачуццяў –

  • Адшукаць

  • Чарговы ўсход і філасофскі камень,

  • Нам хопіць перашкодаў –

  • Пазабыць

  • Свае імёны і чужыя хайку.

  • Віялета Пачкоўская

  • Як між быццём і нябытам

  • сутву сваю знайсці?

  • Як не пакінуць раны

  • на небе і на зямлі?..

  • Аксана Спрынчан



Анталагічныя матывы Матыў пошуку / шляху

  • суадносіцца са сферай інтымнага, прыватнага

  • шлях да цябе пакручасты,

  • быццам горная сцяжына,

  • заблытаны,

  • быццам лабірынт на выспе Крыт,

  • быццам сутарэнні падземнага горада…

  • Віка Трэнас

  • яднаецца з матывам дыхатаміі

  • Многа ці мала

  • прашу ў Бога?

  • Многа ці мала

  • прашу?

  • Многа ці мала?

  • Многа…

  • …У Бога?!

  • Аксана Спрынчан

Анталагічныя матывы Матыў жыццятворчасці

  • праз самавызначэнне

  • Бо я не анёл. Я толькі вучуся.

  • Віка Трэнас

  • праз знітаванасць жыцця і творчасці

  • – Ты такая рамантычная,

  • Ты не можаш не напісаць,

  • Як я бег да цябе па сумётах.

  • Смяюся, што гэта будзе

  • Хоку з глыбокімі слядамі.

  • Аксана Спрынчан



Анталагічныя матывы Матыў жыццятворчасці

  • праз перайманне “выклятых” паэтаў

  • …а ты – святы, ды ўсё-ткі чалавек,

  • табе баліць, табе, як нам карціць

  • зайсці у краму, пляшку там купіць.

  • Янка Лайкоў

  • праз матыў мроі (“яна – выдумка маёй галавы”)

  • Я спяшаўся. Я нёс і знаёміўся. Стрымліваў слёзы і жыў –

  • упершыню ў жыцці.

  • Нёс яе па жыцці на руках, а аднойчы – радок за радком –

  • знаёмства нашае песціў.

  • Ты прабач, выпадковы чытач, што й табе

  • давялося праз гэта прайсці.

  • Я пісаў – і кахаў гэты вобраз няісны,

  • і ў сэрцы яго назаўсёды змясціў,

  • І – ты ведаеш, што? – не мог да цябе не данесці.

  • Павел Свярдлоў


Анталагічныя матывы

  • Біблейскія матывы

  • Там, у нябёсах, за воблакам

  • мне мроіцца лета вечнае.

  • Там Ойча з вачыма добрымі

  • страсае завеі снежныя.

  • Янка Лайкоў

  • Міфалагічныя матывы

  • А ў Нёмне-рацэ глыбока, каля залатых чаротаў,

  • Дзе скарбаў чароўных многа, дзе іх ніхто не чапае,

  • Жыве шчупак- абібока, дурнейшы з усіх істотаў.

  • І мяса яго дурнога заўсёды на ўсіх хапае.

  • Хто з’еў заклятага мяса – забыўся на ўсё, што ведаў,

  • І гоніць яго няўдача з рання ды да цёмнай ночы.

  • Антон Францішак Брыль


Экзістэнцыйныя матывы (звязаныя з філасофіяй ХХ ст., якая акцэнтуе ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека і яго эмацыйнай прыродзе)



Экзістэнцыйныя матывы

  • матывы пакуты, болю

  • Ёй сорамна жыць. Яна хоча,

  • каб быў нейкі прамежак часу

  • ад гора да гора.

  • Алеся Башарымава

  • матыў адзіноты

  • спустошваць у пошуках слоў вершаваныя соты

  • быць майстрам самоты

  • Віка Трэнас

  • матыў страху

  • …жах ад усведамлення неабарачальнасці існага

  • робіць апошнія імгненні нашага жыцця невыноснымі…

  • Янка Лайкоў



Экзістэнцыйныя матывы матыў бессэнсоўнасці



Экзістэнцыйныя матывы

  • матыў свабоды

  • найперш унутраная свабода

  • Падыміся.

  • Твае вочы шукае свабода.

  • Слухай вецер.

  • Ён бяжыць па зямлі без ботаў.

  • Ты застаўся

  • Без капейкі і без білета…

  • Алеся Башарымава

  • гратэскавы, абсурдны

  • Я сяду за Пульт Кіравання

  • Галактыкай

  • і адсяку сабе рукі.

  • Няхай усе ведаюць,

  • што такое свабода.

  • Віктар Жыбуль


Экзістэнцыйныя матывы

  • матыў памежнай сітуацыі

  • …нарэшце адзін з іх падае,

  • паранены,

  • другі вяртаецца,

  • узвальвае на плечы першага

  • і пачынае яго цягнуць

  • першы доўга трывае боль,

  • а пасля пачынае трэнас:

  • сымон, бог з табой,

  • якога хрэна?!

  • сымон,

  • твая жонка здраджвала табе са мной

  • Віталь Рыжкоў


Патрыятычны матыў (раскрываецца праз тэму Радзімы)

  • пазбаўлены пафасу

  • Вецер мкне

  • у набалелы твар…

  • П’яны водар велічнай

  • Радзімы…

  • Слухай, дзе знайсці

  • такі адвар,

  • Каб абедзвюх заўтра

  • адхадзілі?..

  • Таццяна Нілава



Патрыятычны матыў

  • цвярозы, сурова-праўдзівы

  • Мне трывожна і радасна слухаць іх велічны грай,

  • Я народжаны гэтаю чорнаю злою зямлёю.

  • Я стаю басанож у пажухлай траве,

  • Мае ногі пускаюць карэнне ў няплодную глебу.

  • Антон Францішак Брыль

  • іранічна афарбаваны

  • Даруй нацыяналісту, каторы кажа: перадусім

  • Мова, і лозунгам глушыць зумканне пчолаў тваіх:

  • Ён тут і такім нарадзіўся, зрэшты, мы ўсе вісім

  • На гэтым, хоць і не збіраемся больш за траіх.

  • Марыя Мартысевіч


Сацыяльныя матывы (раскрываюцца праз вострыя грамадскія праблемы, што носяць масавы характар)

  • …твая мова такая маленькая,

  • што яшчэ й размаўляць не ўмее,

  • а ты, беларусь, у істэрыцы,

  • табе ўсё здаецца,

  • што акушэркі пераблыталі скруткі,

  • што ж табе зараз карміць чужое дзіця,

  • сваім малаком паіць мову чужую?

  • Вальжына Морт

  • Той, хто ў бруд утаптаны,

  • хутка будзе адаптаваны

  • да гэтага бруду.

  • Віктар Жыбуль


Урбаністычныя / пастаральныя матывы

  • Урбаністычныя матывы

  • (гарадская стыхія)

  • Шырокаю стужкай асфальт рассцілаецца

  • пад подыхам выхлапных завірух.

  • Час пік настае – і амаль не спыняецца

  • машын і грамадскага транспара рух.

  • Гэта вуліца шумная, вуліца новая –

  • па сучасных дамах гэта добра відаць,

  • бо яны ўсе бетонныя, шматпавярховыя,

  • і здаецца – іх шмат, калі іх толькі пяць.

  • Гэта бачаць не ўсе. Але мала хто ведае

  • (і, напэўна, не ўсе будуць знаць надалей),

  • што пад тоўшчай асфальту на вуліцы гэтае

  • брук адвечны схаваўся ад нашых вачэй.

  • Віктар Жыбуль



Урбаністычныя / пастаральныя матывы

  • урбаністычны матыў vs пастаральны матыў

  • Мой пастаральны Госпад – сціплы пчаляр,

  • рой вясковых турботаў у яго галаве:

  • здзейсніўшы найсаладзейшую з існых мар,

  • Ён у слоікі мёд ліе і бароніць вуллі свае.

  • Госпадзе, ты сплятаеш цыбулю ў вянкі

  • і пчолак, цалуючы, садзіш сабе на язык.

  • Даруй нам занятасць сабой і імпэт гарадскі,

  • як даруем мы невяртальнікам нашых пазык.

  • Марыя Мартысевіч

  • урбаністычны матыў + пастаральны матыў

  • Бусел

  • Над плошчай

  • Незалежнасці.

  • Аксана Спрынчан

Абсурдысцкія матывы (наследаванне Хармсу)

  • Абсурдысцкія матывы (наследаванне Хармсу)

  • Дрэва дзіўнае называлі ўсе

  • “Недарэчна прыгожы вывіх”.

  • А яно глядзела, нібыта з ночы,

  • Клікала ціхенька: “Хлопча, хлопча!

  • Я таксама хачу такія штаны!

  • Мо падкажаш, дзе ты набыў іх?”

  • Алеся Башарымава



Макабрычныя матывы

  • Макабрычныя матывы

  • (паэтызацыя смерці)

  • Ён адно толькі меў

  • у вачах, на душы:

  • ў гэтым свеце не жыць

  • і кахаць толькі смерць.

  • Янка Лайкоў

  • Гатычныя матывы

  • (дэпрысіўныя, змрочныя, містычныя, звязаныя з тагасветным)

  • гэй, хадзем тусавацца ў пекла, там будзе крута,

  • свет навучыць цябе жыццё маляваць з натуры,

  • ты пакінеш зубамі след на празрыстай скуры.

  • Віка Трэнас


Высновы

  • Аксіялагічная парадыгма ў беларускай паэзіі пачатку ХХІ ст. не зазнала значных зменаў. Сведчанне гэтаму – актуальнасць адвечных агульначалавечых матываў.

  • Матывы, якія ў беларускай літаратуры традыцыйна былі характэрныя для патрыятычнай грамадзянскай лірыкі (матыў шляху, пошуку), пераносяцца ў сферу прыватнага, асабістага.

  • Сучасным паэтам у значна меншай меры ўласцівы публіцыстычнасць, лозунгавасць пры раскрыцці патрыятычных, сацыяльных тэм.

  • Цэнтральнае месца ў паэзіі пачатку ХХІ ст. займаюць экзістэнцыйныя матывы.


Высновы

  • Найбольш сімпатычны маладым паэтам пафас – іронія і самаіронія.

  • У паэзію свядома ўводзіцца слэнг і табуіраваная лексіка як сродак дасягнення гіперрэалізму альбо спроба эпатажу.

  • У паэзіі пачаткоўцаў непазбежныя сляды літаратурнай вучобы. Сучасная літаратурная моладзь імкнецца да “еўрапеізацыі” беларускай літаратуры, беручы за ўзор не толькі айчынных (У.Караткевіч, А. Разанаў, А. Сыс, П. Шукайла), але і замежных паэтаў

  • (Г. Апалінэр, Р. Ваячак, Д. Хармс, І. Бродскі).